Зала гісторыі дарог і паштовай службы

У першай зале музея, які прысвечаны гісторыі дарог і развіццю паштовай службы, наведавальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй горада, даведацца, хто такіе балаголы, убачыць копіі дакументаў, якія падрыхтаваў пан Дараганаў, для адкрыцця чыгуначнай галіны Старыя Дарогі-Асіповічы ў канцы ХІХ ст., што значна паспрыяла развіццю горада.



На стэндах таксама можна ўбачыць фатаздымкі паштовых станцый. Дарэчы, на тэрыторыі раёна захавалася два такіх будынкі, якія датуюцца ХІХ ст. Экспазіцыю дадае ўзноўлены інтрэр'ер паштмайстарскай канца ХІХ - пач. ХХ ст.